Skip to content

Сьвятая Старажытная Вунія – Беларуская парафія Сьвятога Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага

Беларуская Царква ў Бэльгіі

carkva_block.jpg

Беларуская Царква ў Бэльгіі прадстаўлена Парафіяй Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага і належыць да бізанта-каталіцкай традыцыі. Парафія знаходзіцца ў Антвэрпане па адрасу:

Heilige-Hartkerk
Lange Beeldekensstraat 22
B-2060 Antwerpen

Паховіны айца Іва Марыён

02/11/2010

16 кастрычніка 2010 г., на 75-м годзе жыцця адышоў да Госпада прыяцель нашай Царквы, французскі святар а. Іў Марыён.

Айцец Іў быў уражэнцам гор Вог'езы ў Латарынгіі. Значную частку свайго жыцця служыў у Парыжы, асабліва як заснавальнік і кіраўнік каталіцкага радыё Notre Dame de Paris.
У 1973 годзе заклаў міжнародную асацыяцыю Экуменічнага Сяброўства (Amitie Oecumenique Internationale), якой кіраваў да 2007 г.

У 2002 годзе вярнуўся ў родныя Ваг'езы і служыў як пробашч гарадка Сальсір.

Набажэнства за дзяцей

04/09/2010

У нядзелю 29 жніўня ў Беларускай Царкве ў Антвэрпане адбылося Набажэнства за дзяцей у сувязі з надыходам новага навучальнага году. Пасьля Боскай Літургіі дзеці і ўсе, хто прыступае да навукі, атрымалі адмысловае блаславеньне, што будзе спрыяць ім у часе навучаньня.

ФЭСТ СЬВЯТОГА СЭРЦА ІСУСА ХРЫСТА

20/06/2010

У нядзелю 13 чэрвеня Беларуская Царква ў Антвэрпане разам з фламандскай парафіяй і англа-афрыканскай каталіцкай супольнасьцю адзначыла Фэст Сьвятога Сэрца Ісуса Хрыста, у гонар якога збудаваны храм, у якім ужо сем гадоў штонядзельна адпраўляюцца беларускія Набажэнствы.

Пяцідзённае Паломніцтва ў Рым і Бары

15/06/2010

rome062010_in.jpgПа запрашэньні Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году Сьвятара, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенэдыктам XVI-м, пробашч Беларускай Уніяцкай Парафіі Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, Сьвятога Мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і Сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійскім горадзе Бары.

AdaptiveThemes